Цар-бомбаю знiшчыць Зямлi мiлату

Канчаецца лета і воблакі зноў
Плывуць пад крылом самалёта,
Навіны прыносяць з мне родных краёў
І ў думкі ўпаўзае забота.

Забота, трывога, ці выстаіць свет
Ад дзікай навалы пагрозаў?
Ці стане рахманейшым дзікі сусед
Пад ціскам студнёвых марозаў?

Ці можа астудзяць зімы маразы
Шалёную кроў і " дзвіжуху"
І людзі падумаюць перш тры разы,
Чым йсці біць суседа па вуху.

А там і спытаюцца:"Хто ж нападаў
На шостую часць кантынентаў?"
І выйдуць, па факту наробленых спраў,
На дзеючых прэзідзентаў.

Ацэняць унёскі цароў і эліты
Ў славянскай крыві генацыдзе...
Дай Божа ніхто з іх не будзе забыты,
Калі Святы Дух караць прыдзе!

Як душы памёрлых- ланцуг аблачын
Плыве мірна ў свет за вярстою вярсту....
Дай Божа нам розум! Няма бо прычын
Цар-бомбаю знішчыць Зямлі мілату!


Рецензии