Туцкому лесу

Я так даўно не бачыў родны лес,
Туцкі бярэзнік у чырвонай пазалоце
На ўскрайку вольхаў і дубоў навес
І гурт стагоў на высахшым балоце.

На іх, як кроснах, зь белых павуцін
Ткуць павучкі да бабінага лета
Кілімы-самалёты, каб мясцін
Другіх пабачыць, дзе  зямля сагрэта.

Заходзячаму сонцу наўздагон
Імкнецца ў неба срэбная армада.
Ці знойдуць павучкі ў чужыне плён?
Ці марна там шукалі Эльдарада?

Я так даўно Туцкі не бачыў лес,
Ляцеў бы павуцінкай у край мілы!
Хачу дамоў, бо веру у прагрэс
І ў юныя майго народу сілы!


Рецензии