Мой фатум

Гонар "мачо" - "перамогі",
Жанок гонар - быт няўбогі.
Ганарыцца цар - уладай
Фатум дама - вабы звадай.

Алігарха гонар - віла,
Дзесь на "Беразе блакітным"
А мне хопіць, каб любіла
Тая, што  ёсць сном нязбытным!

Яна шчасце падарыла,
Слодыч, незямны нектар!
На кастры яго зварыла,
Раздзьмуўшы кахання жар.

І агнём тым сагравала
Маё сэрца праз гады,
Каб яно не астывала,
Каб кахаў, як малады!

Выкавала мне падкову,
Над дзвярыма каб прыбіў,
Каб і ў сне помніў дамову:
Больш ніводнай не любіў!

Полюбіў яе! Не знаю,
Ці на грэх, ці на дабро,
Але ў жарсці выбіраю
Богам данае рабро!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →