Катарсiс

Стаіш ты нібыта сама Афрадыта,
Што створана Зеўсам з бялюткае пены
І мора прастора Багіні адкрыта,
І Эрас цалуе нагу Мельпамены.

Глядзіце! — адкрыўся заслон векавечны,
І ззяюць нябёсы, і рояцца хвалі
Як полымя храма, часы быстрацечны,
Як крокі Багіні, што жарсць нараджалі!

У бляску маланак між гукаў грымотных
Прыходзіць Багіня — і сэрцы ў палоне!
Яна ўздзімае жар дзён бестурботных
І сыпле кахання зярняты ў далоні!

“О, смейцеся, плачце — я ператрываю
Ваш гоман няўдзячны і свіст недарэчны!
Я голас народа, пакуты ўскрываю,
Але час трагедый не можа быць вечным!

Бо сіла пакуты і песні трагедый
Ўздымаюць катарсіс і душ ачышчэнне,
Ствараюць гармонію дзеяў і медый
А душам даюць супакою імгненне!"

Вось Гелій ужо ў залатой калясніцы
Звёз сонца за мора на адпачынак.
Нябёсаў шацёр асвятляюць зарніцы
І ззяюць сузор'і вачамі дзяўчынак.


Рецензии