Унуку Мiку да 3-га Дня нараджэння

Штодня ўспамінаю пявучы
Гук шпаркай, маленькай нагі
Мой любы трохмоўны унучак
Дзяцінства ўспамін дарагі!

Ты жвавы, такі самастойны
І любы, нібы сэрца стук!
Бацькоў тваіх вобраз дастойны-
Наш самы малодшы унук.

Калі я цябе наглядаю,
То мроіцца так часта мне,
Што бачу сябе ў родным краю
Ў дзяцінства далёкім вакне.

Ты гэтакі ж незалежны,
І гэткі ж упарты на ўздзіў!
Унучак найменшы замежны,
Цябе родны дух нарадзіў.

І розум, і нораў вясёлы
Табе дараваў, Міка, Бог,
Каб жвавы ты рос і не кволы
І ўсё у жыцці перамог!

Тужліва, шчымліва балюча
Твае пакідаць берагі
Наш самы малодшы унучак
Дзяцінства ўспамін дарагі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →