Не шукай

Не шукай багацця, не шукай спакою -
Гэта ўсё наноснае - пойдзе, як прышло.
Помні бестурботнае сонца маладое,
Як яно свяціла ў душу, не пякло.
 
Ўспомні сэрца мары ў ценю адзіноты,
Як душою яснаю ты глядзеў на свет,
Калі мроіў чары далікатнай цноты
І складаў каханню радасны санэт.

Калі дні спаткання праляталі знічам,
А ў хвілін чакання не было канца,
Калі пошук праўды быў адзіным клічам,
Зоркай пуцяводнай да сэнсу быцця.

Не шукай багацця а жыві ў спакою,
Цані цяпло сэрцаў блізкіх і сяброў,
Бо сплывае шчасце вешняю ракою
Серабрэе волас, халадзее кроў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →