Легенда пра Ларэлею
Цудоўны першы лета дзень,
Хвіліна за хвілінай
Удалеч зноў мяне вядзе
За песняй салаўінай.
Заве мяне не ў лес, не ў гай,
На захад правіць крокі.
У мне такі знаёмы край,
Дзе Рэйн цячэ шырокі.
Скала там пасярод ракі
На сонцы плечы грэе.
На ёй, як баюць рыбакі,
Дзяўчына — Ларэлея!
Хмель залатых валос яе
Сцякае ручаінаю.
Яна іх чэша і пяе,
І ўсё жыве дзяўчынаю!
Вада ў Рэйну не бурліць,
Не чутны плёскат хвалі.
Сціхае ўсё. Адно ляціць
Між гор гук песні далей.
Рыбак забудзе на вясло,
Той песняй счараваны.
Цячэнне чоўн у вір знясло,
Скалою прыхаваны.
Яшчэ імгненне. Трэск сухі.
Зніклі ў віры рыбак і човен.
Спеў зняў з яго душы грахі —
Даў шлях у рай чароўны.
Ліецца песня з году ў год,
Сціскае горлы ў сэрцах млее.
Знікаюць людзі. Тых прыгод
Прычынай — толькі Ларэлея.
Аб чым пяе яна штодзень
І ў сэрцы смутак наганяе?
Куды той спеў, як лёс вядзе?
Таго ніхто не знае!
Свидетельство о публикации №125090102833