Спадзеу на вечную любоу

Ў жыцці бывае ўсё так шэра,
Што нават стыне ў жылах кроў.
Тады мяне ратуе вера,
Спадзеў на вечную любоў.

Я веру: за тугой бясконцай,
За смуткам, змрокам і журбой
У час світанку ты, як сонца
Кранеш мяне душой жывой.

Пачую зноў твой голас мілы,
Зорных вачэй убачу ззянне
І цемрыва часоў нямілых
Узыдзе зорачкай кахання

Патрэбна многа нам для ладу,
Знікае ж без любові плён.
Яна квет дзіўны з веры саду
Сілкуецца надзеяй ён!


Рецензии