Рамантык

На старасці пішу стіхі.
А што мне застаецца,
Калі ўсе сплочаны грахі
А сэрца птушкай б'ецца!

Калі гляджу на свет людзей
І думка мозг свідруе:
Чаму яны усё часцей
Тых любяць, хто жыруе?

Ці-то збяднеў на талент век,
Людзей замнога стала?
Крывёй людзкою безліч рэк
Запоўніла навала.

Смяротныя ўсе на Зямлі
І ўсе заможна б жылі,
Калі б у войнах каралі
На штурм самі хадзілі.

Калі б жыцця цанілі цуд,
Адзіна непаўторны,
То не скруціў бы злосці спрут
Іх планаў ход пячорны!

Рамантык мо' апошні я
На гэтым белым свеці,
Таму стараюся ўтрая,
Каб мірна жылі дзеці!


Рецензии