Хмель жарсцi

Жарсці хмель саладзей напою
Даруе дні нам шчасця ён,
Дае моц саўладаць з бядою
І ў цяжкай працы ўбачыць плён!

Знікаюць з ім туга, хваробы
І мімалётнае быццё
Калі шэпт любае асобы
Мне кажа: "Ты - маё жыццё!

Няхай гады плывуць, як воды.
Часы юнацтва не вярнуць,
Ты кроплю падаруй свабоды,
Дай вуснаў слодыч адчуць!

Дай перажыць нам усё тое,
На роднай што было зямлі,
Дзе сеяў месяц залатое
Святло на сонныя палі.

Дзе ў студзень лёталі сняжынкі
З нябёсаў, нібы матылькі,
І погляд вабілі іскрынкі -
Вачэй каханых аганькі.

Ах, дай мне ў жарсці сустракацца
І хмель яе да дна дапіць,
Каб да знямогі аддавацца,
І ўсе грахі любві забыць!


Рецензии