Водар кахання
Твае свежым сенам і морам
Шпаковай песняю ў ззянні расы
Спакусаю, недагаворам
Цудоўна так зоркамі вочы гараць,
Тайнаю ззяюць кахання
А бровы лёсу ўздагон ляцяць,
Да родных душ уз'яднання.
Багіня любові ты ці фея сноў -
Юнацкіх святло часін!
Мрою твой вобраз, але ізноў
Світанні вітаю адзін.
Бабіна лета ў сэрцы гарыць
Аж полымя ў неба шугае
Тугу, надзею, жаданне жыць —
Імя тваё ўсё яднае!
Свидетельство о публикации №125081703223