Я мрою табою...

Я мрою табою,
Калі ў ціхім гаю
Пярліны акордаў
Салоўкі зьбіраю...

Я мрою табою,
Калі ручаінка
Ў канонаў званочак
Пазвоніць вясною ...

Я мрою табою,
Калі сонца грае
І рос дыяменты
Гараць раніцою ...

Я мрою табою,
Калі адзінокі
І ўспаміню мой час маладосці,
Напоўнены жартамі, песьнямі, смехам ...
Ці мроіш мяне ты парою?


Рецензии