Цi помнiм мы?

Цi помнiм мы, як многа ў свеце гора?
Цi помнiм мы? Цi хоча хтось забыць,
Што жыць ня проста. Збавiмся ж ня скора,
Мы ад хвароб, што могуць нас забіць.

Нас многа ў свецe - радасных, журботных ...
Мы ўсе жывём, каб ранку расцвісці!
Адною марай мы абняць усіх ахвотны,
Каб свет любовi асвятляў усім пуцi.

Бо нас мiльярды: радасных, журботных
I ўсе мы марым заўтра ўранку жыць!
Нас многа ў свецe - жыць, тварыць ахвотгых
А колькiх сонцу ўранку зноў будзiць?


Рецензии