Архiдэя
Знайшоў я кветку белай архідэі.
Яшчэ жыло у келіху цвятка
Цяпло рукі, падараваўшай феі.
Яшчэ расінак дыяменты ззялі
Агнём вясёлкі на пялёсткў цноце..
"Спазніўся ты!" - нібыта мне шапталі.
"Спазніўся! І жыць будзеш у турбоце!"
Усім нам небам лёс наканаваны
След зорыць той, што ажыўляе мроі,
Каб пачуццём пяшчоты апантаны,
Багатварылі мы любві настроі!
Свидетельство о публикации №125072905727