Трылабiт i век розуму

Між іншым, трылабіт не нападаў
На ўсё жывое — проста так, ад суму
Не даў Бог рук і розум просты даў,
Каб не рабіў ні вэрхалу, ні тлуму.

Патрэбны рукі злыя, каб змагацца,
А ён клешнёю мог схапіць яду,
Насыціцца — і ціхенька схавацца
І так мільёны год жыць у ладу.

Нашчадкамі, паўсталі праз вякі,
Мацерыкі, як род былой Гондваны...
З пячэраю ўжо развітаўся род людзкі
Ды прымітыўны розум Булаве адданы!

Шкада, што знік са сцэны трылабіт
Не вытрываў адбору эвалюцыі...
Бязрукі ён і як агрэсар - міт,
А Штучны Розум стане мозгам рэвалюцыі!

Ды паўстае пытанне:  Чые рукі
І чыя праўда ўзыйдуць з ім на трон?
Няма адказаў. Але ж дзеці, ўнукі
Павінны мець для іх жыцця закон!

І калі мы стварылі Розум штучны,
Дык час у згодзе нам і аб’яднацца,
Адрынуць век на гвалт і войны гучны
Каб на прагрэсу сцежцы ўсім застацца!

Я веру: будзе гэты светлы век —
Век розуму ў гармоніі з прыродай,
Дзе мудра правіць будзе чалавек
Не булавой, а Інтэлекту одай!


Рецензии