Сонечнай душы!
З Днём народзінаў! Не ў першы раз
Хай дасягне цябе словаў стайка,
Для цябе што я ў сэрцы прыпас.
Хай яны ахінуць цеплынёю
Адляцеўшых сустрэч успамін,
Як была ты надзейнай сцяною
Мне ў час самых гаротных хвілін.
Тваё сэрца мне сілу давала
Ўстаць і марыць далей у жыцці,
Душы раны ў бальзам спавівала,
Каб маглі найхутчэй зарасці.
Дзякуй небу за той дзень ліпнёвы,
Як даў Бог нарадзіцца табе,
Бо тчэш многіх ты жыццяў асновы,
Іх турботы бярэш на сябе!
Свет наш быў бы на лепшае здатным,
Калі б болей было душ як ты!
Быў бы больш да людзей далікатным,
Меў бы болей тваёй пекнаты!
Бо цябе Бог аздобіў чароўна
Тонкім гумарам светлай душы,
Далікатным і вельмі тактоўным,
Непрывычным у нашай глушы!
Надаў позірк табе зорны, чысты
Вусны поўныя з спелых суніц,
Голас моцны і спеў галасісты
З чысцінёю пушчанскіх крыніц!
Далікатней, чымся ў Афрадыты
Даравала табе постаць неба:
Стан Багіні, бы хмелем увіты,
Валасамі ў цвет спелага хлеба.
Свет не бачыў мацней і жарсцлівей,
І надзейней у справах дзяўчат!
Дай жа Бог, каб жыла ты шчаслівей
Яшчэ столькі ж, як маеш ты лят!
Каб даў Бог дачакацца унукаў
Ды і ў радасці іх гадаваць!
Каб табе ў дзьверы поспех пастукаў
І здароў'е даў Бог захаваць!
За цябе паднімаю тры чары:
За здароў'е, за поспех і плён!
Каб збыліся ўсе твае мары
Як сапраўдны - не казачны сон!
Свидетельство о публикации №125072202013