Бальшавiцкая фiлязофiя

Адказ на верш “Паравоз перамогі” Валера Пазнякевіча  (Facebook, 16.07.2025),але з павагай да гістарычнай праўды і з асабістым болем ды маральным роздумам:

"Спяшаў па рэйках паравоз --
Шлях да Радзімы быў адзіны.
З Берліну ў вёску дзядзька вёз
Машынку Singer i гадзіннік."

Забралі годнасць бальшавікі.
Рабунак - быў іх плян адзіны,
Каб праз гады і праз вякі
Крывёй народ плаціў за віны,
Што распівалі у Крамлі,
Калі ў краіне галадалі,
З Адольфам яны рэй вялі
І нават разам нападалі!
Стварылі тайны пратакол,
Дзе раздзялілі ўсю Еўропу.
Народ плаціў крывёю сёл,
Як і належала халопу.
Парад у Брэсце правялі
Пасля падзелу Польшчы разам
А 2 гады пазней пайшлі
Ўвесь свет дзяліць згодна з указам.

Першымі ўдарылі фашысты,
На дзень раней бальшавікоў.
Падняла смерць штандар агністы
І зноўку палілася кроў!
Ды з дапамогай США і свету
Перамаглі бальшавікі,
Каб тэрарызм усю планету
Змог мучыць далей праз вякі,
Бо Нюрнберг, што судзіў фашыста,
Забыў судзіць бальшавікоў
І войска пераможцаў чыста
Стала гуртом рабаўнікоў.

Вёз дзядзька Зінгера машыну,
А Жукаў эшалоны гнаў.
Хто гвалтаваў хутчэй дзяўчыну,
А хто музеі рабаваў.
Дух бальшавіцкі жыў без скону:" Забраць чужое, згвалтаваць!"
Такі парадак быў з прыгону,
Яго не сталі адмяняць!


Рецензии