Добра як тут

На ускрайку жытнёвага поля
Шляхам стомлены лёг адпачыць.
Добра як тут, ля збожжа, на волі
Дзе вакол ціўкат птушак гучыць.

Назіраю бяздоннае неба-
У блакіце яго самалёт,
Хмаркі, што нясуць дожджыкі глебе
Каб жыццё аднаўляла штогод.

Штось змянілася раптам у паветры
Каласы зашумелі той час.
Гэта ён зноў гарэзлівы ветрык
Падштурхнуў хмарку-дожджык да нас.

Тут па шапцы маёй загрымцела
Град пасыпаўся ў сонечны час,
Да машыны памчаў сваё цела
Хоць з такім сустракаўся не раз.


Рецензии
Николай очень понравился стих!
Я его перевела и поняла всё о чем ты сказать хотел...
Там и красота и философия все переплетено.
Молодец!!!
Доброго Июля.

Ирина Рудзите1   16.07.2025 14:38     Заявить о нарушении