Мой паратунак
Даў Бог цябе сустрэць!
Ты жарсць вярнула з забыцця,
Каб змог ажыць, гарэць!
Каб ажывалі ў кожным дні
Цудоўныя часіны
Вачэй зялёных агмяні,
Стан белы лябядзіны.
Увскрасаў бы Шчары плёс
У зелені лазы,
Дзе бераг мурагом парос,
Смаргдам дзеразы.
Каб у Савэйках зубр дзікі
Напомніў старыну,
Калі любілі дзецюкі
Жанчын, а не вайну!
Як сустракаў нас сонца ўсход
На Юркавай гары,
Каб святкавалі дзень прыгод
Да гэтае пары!
Як люстра Свіцязі святой
Крыві студзіла жар
І ззяў пачуцця чыстатой
Каханай любы твар!
Шкада, што Бог даў гэткі лёс!
Такое пачуццё,
Нас чужыну Бог занёс,
Каб бераглі жыццё,
Калі свет белы звар'яцеў
І ўся ў агні планета!
Але зусім я не хацеў
Табе казаць пра гэта.
Хацеў сказаць табе аб тым:
Ты ўратаваць змагла
Жыццё маё і талент з ім
Сумесна зберагла!
Свидетельство о публикации №125071404777