Пяшчота
Саромеўся, як грэшны перад Богам,
Каб светлы вобраз, які ў сэрцы жыў,
Застаўся чысты абярэг трывогам.
Я ведаў: адно лішняе памкненне
І свет рассыплецца, і красы цуда звяне,
І жарсці чары, і крыві гарэнне -
Затухнуць нібы прысак у тумане.
І таму — толькі цнотаю павеву
І па шчацэ, як бы пялёсткам ружы,
Каб не прапаў з крыві анёл спадзеву,
І д’ябал бы не змог ахмурыць душы.
Бо жарсць — гэта не толькі цяга цела,
Не слодычы агонь, што прагне і пячэ,
У ёй спрадвечна ў цішыні нясмелай —
Жыцця і роду вечны ток цячэ.
Ах, колькі ж я пяшчотна цалаваў,
І вуснамі ледзь вуснаў дакранаўся…
Я па дыханні душу пазнаваў,
І перад небам саграшыць баяўся.
Свидетельство о публикации №125071104201