Радз ма-мац

Ты нездарма, мая Радзіма,
Завешся гучна – Беларусь.
Нясе надзею тваё імя,
Я за цябе заўжды малюсь.

Праз тоўшчу год, мая Радзіма
Пранесла розум, гонар свой.
Заўжды, у цяжкую гадзіну,
Зноў, зброю браў край вольны мой.

Усё жыццё ад нараджэння,
У мірны, і ваенны час,
Ахову нам , цяпло, адзенне -
Дае Радзіма, корміць нас.

Забыцца нельга нам ніколі,
Сваёй Радзімы і бацькоў,
Тых, хто даў крылы нам, і волю,
Казаць аб кім, не хопіць слоў.

Удзячны мы, Радзіме-Маме,
За сэрца шчодрае яе.
На ўсё жыццё, ўсё гэта з намі,
Пакуль пры памяці жывем.

І дзе, калі б ні заблудзіўся
Хто, у жыццёвай мітусні,
А знойдзе край дзе нарадзіўся,
Жытло, дзе будучыню сніў.


Рецензии
Николай трепетный и трогательный стих о Родине.
Мы благодарны, так Родине,
За её щедрое сердце.
Столько дорог было пройдено
Память жива в нашем детстве.

Ирина Рудзите1   04.07.2025 15:07     Заявить о нарушении