Каб Юда не стау Хрыстосам!

Найсвентшы, хто Ты там, у небе
Ці ў сэрцы жывеш чалавечым?..
Пачуй аб сусвету патрэбе,
Бо злом яго існасць калечым.

Пашлі нам не цуд, не грымоты,
А розуму ўсім зорку-цуда
Аб срэбры спыні Ты заботы,
Не стаў каб Хрыстосам Юда!

Пашлі нам сумленне, як злыя,
І сорам, як хлусім бяз меры,
Каб праўды законы святыя,
Не сталі ахвяраю веры.

Каб д'ябал прызнаўся: "Даволі
Нам войнаў, бо ўсе мы - браты!
Бо з трупаў дзяржаву ніколі
Не дасць утварыць дух Святы!"

Няхай стане гэта малітва,
Як заклік да ўсіх на планеце:
Не зброя, не меч і не бітва -
Не ёсць жыцця сэнс, але дзеці!


Рецензии