Не плач!

Не плач, мая родная мова,
Хоць рэдка чуваць цябе ў краю
Не ў модзе тваёй песьні слова,
Твой след нібы ў снезе шукаю.

Цябе адракаліся ў храме,
Замоўчвалі ў яслях і школах,
Каб думкі спрадвечныя самі
Затоптаны сталіся ў смолах.

Цябе прадавалі за грошы,
За званні, за пашпарт ці дом
А ты ўсё маўчала - лік Божы
Стаў роднага краю Хрыстом.
Ты — мова маіх даляглядаў,
Кліч звонкі сумлення і гневу,
Ты — зерне, што ў сэрцы ўкладаў
Мой прадзед яшчэ — без сумневу.

Не плач, мая родная мова,
З табою я ў болі, і ў славе.
Жыць будзе заўжды тваё слова,
Ва ўсёй Беларускай дзяржаве!


Рецензии