Незабудка

Між кветак лугавых ціхутка,
Сабраўшы неба сіняву,
Кахання кветка — незабудка,
Да сонца цягне галаву.

Павевы ветрыку ласкавы
Званочкаў ажыўляюць бомы ...
Мне мроіцца пагляд яскравы —
Жывы, чароўны, невядомы.

Ці то ён — позірк з дзён юначых,
Ці гук прызнання анямелы,
Што ў сэрцы змоўк і згас у плачы,
Засціплы быў бо і нясмелы...

Ды неба летняга блакіт
Развеяў цень былога смутку
І ў кветку веры — незабудку —
Вачэй вярнуўся малахіт.

Расці ж пад сонцам ясным, хутка,
Як свету сціплы напамін
Надзеі згадка — незабудка,
Як памяць маладых часін.

Праляцела ноч і хутка
Сонца ўстане з-за сяла
Прывітанне незабудка,
Дзе б ты сёння ні жыла!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →