Беларусь радз ма. бел

Раннім ранкам па сцяжынцы
Паспяшаю да ракі.
Рады кветачцы, травінцы,
Што туляцца да рукі.

Усіх прыбранней бярозкі
Закахана ў свет глядзяць.
Уздоўжсцежачкі-палоскі
Навабранцамі стаяць.

Лета ягады, рамонкі,
Фіялетавы шалвей.
Розных птушак хор – гамонкі
Лес сапраўдны чарадзей.

Холад восеньскай смугою
Прабяжыць па ўсёй канве,
Залацінкі сярод хвоі,
Павуцінне на траве.

Зіма дрэвы ў шэрань-хусткі
Апранае на падбор.
Толькі хвойныя бы ўлетку
Не змяняюць свой убор.

Ветрык веснавы нявінны
Дрэў, смарагдаў* пах данёс.
Гэта Беларусь–Радзіма
Сонейка, блакіт нябёс.
•Смарагд – тое што ізумруд.


Рецензии
Николай Сергеевич! Даже не зная языка Вашей страны, читается очень певуче! Возможно эти строки Вы поёте на заставке под баян!

Валентина Коньшина   21.07.2025 14:43     Заявить о нарушении
Благодарю Вас валентина! Так случилось, что во время пения, на верхней ноте Фа, вдруг оборвался голос. С тех пор играю, но не пою. Медицина, не определяет.

Николай Сергеевич 01   21.07.2025 14:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.