Вось!

Як прыкмету майго даверу
Ці сардэчна жаданае штось -
Высылаю табе паперу
З запрашэннем у госці:
Вось.

Для цябе гэта толькі папера,
Радкоў пара на белым лісьце,
Для мяне ж і надзея, і вера,
Што жыццё і на мове цвіце.

Між радкоў прачытай завяршэнне
Маіх мараў, надзеяў і дум.
Там, дзе сціпла гучыць “запрашэнне”,
Там туга па радзіме і сум.

Прыязджай без прычыны. Без даты.
Проста так — як да дому ідуць.
Хай цяпло майго сэрца і хаты
Дадуць імпульс да нас завярнуць!

Як прыкмету душы даверу
І  на змены станоўчыя скрозь
Запрасіць цябе рады, бо веру
Сонцам праўды ты станеш -
Вось!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →