Вузялок на памяць
Хутка ўжо Купала.
Качанят сям'я ў чароце
Ловіць мух удала.
Вёрткія, як кроплі ртуці,
Слізгаюць між зёлак.
Духата. У броду куце
Пырскі, бляск вясёлак.
Дзятва прысак дня змывае
Гульнямі ды смехам
Які звонам ажывае,
Пад вербамі рэхам.
Дзень стаміўся. Коціць долу
За лес кола сонца.
Час вакацыяў вясёлых -
Светлы час бясконца.
Пах дзяцінства ў ветры млее,
Ажываюць спаквалля
Думкі, планы і надзеі,
Гукі родных слоў здаля…
Нібы чоўн сярод чароту,
Памяць іх трымае.
Мовы пах дае ахвоту
Бараніць, што мае.
І няхай юнацтва лета
Міне, як звычайна —
Пакуль сэрца помніць гэта,
Жыццё ідзе файна!
Прыйдзе дзень, калі раптоўна
Пройдзе навальніца
І азону водар поўна
Ў грудзі будзе ліцца.
Зноў юнацтва адгукаецца,
Бо не ўсё ж сціраецца…
Вузялок на памяць сэрца
З жарсці пачынаецца.
Хай чарот шапоча ціха,
Як спрадвеку ўмеў, —
У тым шэпце няма ліха,
Ён кахання спеў!
Свидетельство о публикации №125061900287