МОВА

Мова -- жыцьця аснова.
Мова -- годнасьць народа.
Мова -- не проста слова,
А веліч яго, свабода.

Нясі яе ў сьвет зьнямелы,
Каб праўду пачулі людзі,
Каб мова надзею мела,
Што промнямі ранак будзіць.

Я мове сваёй клянуся
Быць сынам яе да скону,
Бо мова -- краса Беларусі
І думак Хрыстовых кола.

Яно ў нашым вечным часе
Ёсьць рухавік, сячэньне.
З моваю Колас вянчаўся,
Плыў па яе цячэньні.

Калі перасохне русла
Ракі, што трымае памяць --
Не будзе больш беларусаў,
Што мову радкамі славяць.


Рецензии
Слово молвить,говорить

Сергей Хлопотов 2   17.06.2025 21:06     Заявить о нарушении
Для любого человека дорог его язык также, как и родня, народ, Родина.
Спасибо!

Абдукаюм Мамаджанов   17.06.2025 21:48   Заявить о нарушении