Перад свiтаннем
І ў ліпеньскіх начэй празрыстых пору.
Ні зор, ні светлячкоў не сочыць зрок,
Бо ў цемры ўсё навокал без разбору.
З усіх краёў - навін ліхіх навала,
А з вуснаў кожных - перамог хімеры
Застой і папулізм стаяць трывала,
Свет існуе без сэнсу і без веры.
Апакаліпсіс, у сутане з хмараў,
Заліў сурмою неба вочы-зоры,
Каб на вякі пакінуць свет без мараў,
Ды святло Феба пераможа змроку горы!
А росаў ззянне знішчыць мглісты сон,
Ён знікне, стане над ракой туманам.
І свет напоўніць плыня мірных дзён —
Без звад і войнаў, што жывуць абманам.
У змроку космасу народзіцца святло,
І мітусня, што цягне долу — страціць сілы.
Бо мір - ёсць сэнс жыцця, а папулізм - ёсць зло,
Бо мірны вырак справядлівы і ўсім мілы!
Свидетельство о публикации №125060902635