Споведзь сэрца
Больш не свеціць сонца ў вакно.
Ўсё душы жаданае - далёка,
Ўсё не сустракалася даўно.
Можа так яно ў жыцці і трэба,
Калі час жыцця ідзе на спад:
Трэба толькі хлеб і штось да хлеба,
Калі ўжо адцвіў пачуццяў сад.
Толькі свет і вечны, і бясконцы!
Ён не прападае ў забыцці.
Мроіў адшукаць я вочы-сонцы
І да шчасця з імі шлях знайсці.
Многія на гэтым белым свеце
Мараў сваіх здзейсніць не маглі,
Дай жа Божа, каб хоць нашы дзеці
Ў міры і без гвалту век жылі!
Каб жыццё ў другіх не забіралі,
З розумам ішлі - не напралом,
Каб Зямлю, як маці шанавалі,
Бо яна ж дае нам хлеб і дом!
Тады будзе мне не адзінока
Жыць і ўспамінаць бацькоў зямлю
І няхай яна жыве інакш далёка,
Ды яе адну шаную і люблю!
Свидетельство о публикации №125060600079
