Мамiна мова

Маміну мову век не забуду!
Без яе мне, як без сэрца застацца.
Маміна мова - крыніца без бруду,
Каб з яе смагай душы наталіцца.

Маміна мова - сонейка ззянне,
Росаў краплястых на травах агні.
Маміна мова - жыццё і каханне,
Шлях і надзея на лепшыя дні.

Мамінай мовы родныя гукі
Гаяць адчай і душэўную стому.
Жывуць цяплом, як і маміны рукі,
Мроямі, снамі вяртаюць дадому!

Мамінай мовы на гэтым свеце
Не забывае ніхто і ў прыродзе.
Толькі бяздушныя, чэрствыя дзеці
Мовай чужою лапочуць па модзе!

Век не забуду я мамінай мовы,
Хаця кожны дзень на другіх размаўляю.
Родныя гукі, родныя словы -
Я неадрыўна ў снах-думах люляю!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →