А сэрца шчымiць удвая...

Май адляцеў у смутку бэзу,
У язвіня бялюткім ззянні —
Бліскуча адыграў імпрэзу
Жарсці цнатлівага кахання.

Струменіць ліпы пах мядовы,
Суніц рубіны — нібы зоркі.
З нябёс блакіту адмысловы
Кілім ільну ўпаў на пагоркі.

Ноч карацее і святлее,
Мільгаюць знічкі-светлячкі,
І сэрца ў чаканні млее
На дотык любае рукі.

Май адляцеў з бэзу смугою,
З пяшчотнай песняй салаўя.
Далёка ты — і я з другою...
І сэрца шчыміць удвая!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →