А ты вясновая...

А ты вясновая -
Такая новая,
Што не магу пазнаць цябе!
Ты цемна-русая і чорнабровая,
Надзейна ў радасці і ў барацьбе!

Вачамі яснымі са мной вітаешся,
А бровы стрэламі ідуць на ўзлёт.
Скажы чароўная, як ты там маешся,
Усмешкай цёплаю душ грэеш лёд?

Ці можа позірк твой таму прычынаю,
Ці можа чую твой срабрысты смех
І мрою зноў цябе маёй дзяўчынаю,
Што Богам створана ўся для уцех!

Ты ўся вясновая,
Чароўна новая,
Хаця знаёмая ўжо многа год!
Мая жаданая! Мая бядовая!
Мой малахітны душы палёт!


Рецензии