Сталая маладосць

Ляцяць імгненнямі гады
І веюць снег на скроні.
Няма больш лёгкае хады,
Бо сталым стаў сягоні.

Хоць у душы я малады
І засталося сілы
Яшчэ на многія гады,
Бо целам не пахілы.

Магу яшчэ зачараваць
Жанчыну-маладзіцу,
Ёй свае мроі дараваць
І мець жарсці крыніцу.

І калі прыйдзе смерць з касой,
Каб зрэзаць цвет румяны,
То касавокай дам адбой,
Бо буду шчасцем п'яны!

Мігцяць у памяці гады
І, хоць у срэбры скроні,
Шукаю заміж слоў руды
Жарсць маладой пагоні.


Рецензии