Скрыжаванне

Скрыжаванне рутаў на вадзе
Не пазначана ніколі і нідзе,
Бо яно вось толькі што было
І ў нябыт, за хваляй адышло.

Не пазначана яно нікім з даўна
Ці на радасць, ці як кара Перуна
Адыходзіць і знікае ў небыццё
Як каханне, як удача, як жыццё!

Так скрыжоўваюцца лёсы і ў людзей
Раствараюцца ў надзеі ці ў бядзе
Пакідаюць іхніх спраў кароткі след
І сплываюць у няведамы сусвет.

Так скрыжоўваюцца лёсы і ў краін,
Дзе сады цвілі - расце асот, палын
І, дзе колісь ззяла сонца для людзей,
Сее жах і гвалт, войны ліхадзей!

Чаму Творца не стварыў  душэўны лёс
Без тугі, без болю і без слёз,
Дзе гармонія памкненняў і падзей,
Ёсць крыніцаю для шчасця ўсіх людзей.

Ці ён можа так зрабіў, каб кожны мог
Выбраць свой лёс, з міліёнаў тых дарог,
Што вядзе да мэты, рост даруе,
Хоць здароўем іншы ахвяруе.

Не магу  абгрунтаваць быцця таго,
Чаму Бог лёсы змяшаў і для чаго?
Можа каб у барацьбе дабра і зла
Верх усё ж гармонія ўзяла!


Рецензии