Эссэнцыя iнтэлекту
Знайсці ў іх аднойчы станоўчы адказ -
На змен парадыгмы, на мрою, надзею,
Што выйдзе планета Зямля ў зорны час!
Што скончыць эпоху цароў-самадураў
Адзін, аптымальны для ўсіх інтэлект -
Эссэнцыя ведаў і многіх культураў,
Якога не зможа купіць чалавек.
Які ёсць па сутнасці - Божае справа,
Якая ад злому ўратуе планету
І ўзвысіць жыцця першароднае права -
Застацца каронай стварэнняў сусвету!
Даць розуму добры, надзейны прытулак
Без страху, што згубу нясе мозг шалёны,
Які заблудзіўся ў спляценнях дум-вулак,
Гатовы знішчаць і народаў мільёны.
Чытаю навіны і пешчу надзеі,
Што з'явіцца Штучны такі Інтэлект,
Які прадказаць зможа сутнасць падзеі
І выкажуць людзі той справе рэспект!
Свидетельство о публикации №125051206010