Тут пад крылам бусло. бел

Вось і вёсачка мая
З ліпамі ля хаты.
Дзе у летні спёк вітаў
Пах цудоўны мяты.

Тут дзяўчаты, вечары
Весела спявалі,
Ды хлапчыны-кучары
Любушку чакалі.

Сенажаці дзе лугі–
Кветкамі барвелі,
Хутка выраслі стагі.
Збажыны паспелі.

У кахання “берагах”
Мары панавалі.
Ды у тых лугах-стагах
Ранне сустракалі.

За ракой, мобыць ляском–
Ягадным балотам
Хтосці дзіўным галаском
Пяе словы-ноты.

Сярод любых сэрцу слоў
Душы маладзелі.
Тут пад крыламі буслоў
Мары зноў ляцели.


Рецензии
О, якая прыгажосць!
Душа ўзрадаввлася зноў!
Галоўнае за ўсё любоў!
Ад шчырага сэрца дзякую!

Нина Агейченко   29.06.2025 10:39     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй Вам Ніна! Як добра, калі можам мірна жыць у сваёй цудоўнай краіне!
З павагай!

Николай Сергеевич 01   29.06.2025 14:22   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.