Моё желание

Ты хочаш ведаць пра тугу,
 Што недзе там, дзе снег глыбокі?
А я ў сэрцы берагу
Тваёй малодкасці папрокі.

Ты хочаш мець у ранні час,
Ад сініх прыцемкаў імжлівасць,
Кужэльных шатаў дзіўны вальс,
Дзе неўпрыкметку палахлівасць?

Ты хочаш мора - акіян
Пачуццяў вострых, што наснілісь,
Пяшчоту сінюю ў зман,
Каб аніколі не забылась?

Ты хочаш мець любоў ракой,
А мне не свята, не спакою,
Ты хочаш марыцца такой,
А я жадаю быць з табою.


Рецензии