Маёй сястрычцы да Дня нараджэння!

Сястрычка мая! Засталіся мы двое
З вялікай, вясёлай і дружнай сям'і.
Раскіданы лёсам далёка с табою,
Як быццам бы разам зусім не жылі.

Як быццам бы радасці нашы і гора
На ўсіх не дзялілі ў юнацтва часы,
Як быццам былі маладымі заўчора
А ўжо зацвілі серабром валасы.

А ўжо ўспамінаем далей за паўвеку
Мы спрэчкі былыя і мамін наказ:
"Не трэба спрачацца! Бог даў чалавеку
Дарогу да мэты без зла і абраз.

Шукаць трэба мірнае спрэчак рашэнне,
Не гвалтам чужое забраць у быцця,
Бо гвалт не дае ні праблем вырашэння,
Ні еднасці мэтаў яго развіцця.


Душэўнаю сілай - не воклічам грубым -
Уладу над сэрцамі зможаш займець,
Насільнік ніколі не станецца любым
І шчасця сапраўднага не будзе мець!"

Даўно ўжо няма ані бацькі, ні маці,
Спачылі даўно на пагосце браты,
Стаіць сіратлівая груша пры хаце,
Убраная ў срэбраны цвет малады.

Вітае цябе яна з Днём нараджэння,
Як з краю германцаў спяшаю і я
Табе пажадаць і турбот завяршэння,
Здароўя і шчасця мая шле  сям'я!

Нальём мы шампанскае ў келіхі нашы
Ды вып'ем за шчасце, за поспех, за род!
Дай Божа, каб мы паднімаць маглі чашы
Яшчэ ў многа-многа цудоўнейшых год!

Дай Бог, каб на будучы Дзень нараджэньня
Сустрэцца пад грушай змаглі б сваякі -
Высоцкага Яся жывое насенне -
Пад прозьвішчам звычным ужо:
Шастакі!


Рецензии