Я ведаю толькi...

Я ведаю толькі, што ведаць
Усё да канца - немажліва,
Бо мудрасць збірае рупліва
Адно толькі чулае сэрца.

Я ведаю, што толькі  ў змроку
Душа нараджае патрэбу
Ў святле, каб высокаму небу
Данесці сумневаў мароку.

Я ведаю: голас маўчання
Гучнейшы ад труб Ерыхона
А ў цішы духоўнага схрона -
Сцяжына да сэнсу пазнання.

Я ведаю толькі, што Богам
Ндана нам цяга пазнання
І ставіць не сорам пытання,
Вядзе ці мэты дарога?

Я ведаю толькі, што посьпех
Ёсць вынікам плённае працы.
З хацін вырастаюць палацы,
Калі служаць веды, як доспех!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →