Вянчаныя зоркамi

У жыцці я пярсцёнкаў не меў, Хоць жаніцца мне шанцаў хапала.
Не спяшаўся  вясці пад вянец юных дзеў
Хоць душа ад кахання згарала.

Па паданні жыве ў пярсцёнках тых ток,
Ён у сэрцы нам б'е бліскавіцай.
Не вёў пад вянец, бо даў сэрцу зарок -
Адгуляць і з жарсцю ажаніцца.

А цяпер, калі час успамінаў настаў,
Калі срэбра на скронях асела,
Наракаю, што лёгка, бяздумна гуляў
А каханне кудысьці зляцела.

Ёй на палец тады кольца я не надзеў
Не царква — нас сузор’і злучалі.
Бег жыцця праз яе я адчуў, зразумеў -
Шчасця ўсплеск і тугу мы спаткалі.

Таму часам сяджу я ў сябрыне адзін,
І вачамі гляджу ашклянела
Нібы нешта шукаю  працягам гадзін,
Мрою зноў маладосць зазвінела!


Рецензии