Хто прыйдзе?

Хто прыйдзе — не ў золата ззянні,
А зрэбны ўздзене на плечы арнат -
Каб Богу служыць па біблейскім паданні
І кожнай душы быць, як  сябра і брат.

Хто нашы душы возьме пад ахову
І скажа: "Не страляй!
Бо крыж — не карагоды
Забойстваў, болю, грэху знову,
А мост над прорвай, што вядзе да згоды"?

Хто не сцураецца ўвайсці ў гаротных круг,
Прывеціць рукі брудныя ад працы,
І ў кожным з нас абудзіць горні дух,
Што месца варты і ў Тварца Палацы.

Не вяшчуном святынь ён будзе для людей,
А сведкай ціхага, жывога Слова,
Каб нагадаць, што чалавецтва ж у бядзе,
Бо міласэрнасць —  яго сутнасці аснова!

Адкуль ён прыйдзе?.. Мы глядзім угору,
Але магчыма ён ужо між нас,
Хто створыць плянам д'ябла непакору
І дасць надзею на святло і мірны час.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →