Краски осени
Пачырванела арабіна,
Палеткі ў золаце стагоў,
Плыве па небу павуціна.
Зямлю астудзіць да вясны,
За лета сонца змардавала,
А мне ўсё сняцца тыя сны,
як ты вясной зачаравала.
Прыдбаю колькі дзён і год
Мне неўзабаве застанецца,
Тваіх абрысаў светлы лёт
Не разгублю да скону сэрца.
Свидетельство о публикации №125042204462