Усюды зно бачу

Дзявочыя вочы усюды зноў бачу:
У небе і кветках, што  ў лузе растуць,
У рэчцы, што ліжа пясочак гарачы
І хвалях яе, што нястрымна бягуць.

У сонейка свеце, любімай Айчыны,
У кветках лугоў і зялёнай траве
Ды вось засталося адно–успаміны,
Што сам маляваў на жыццёвай канве.

Дзе яны зараз чубы паўнакроўныя,
Што так безтурботна віліся тады.
Срэбра на скронях ужо падсумоўвае
Дзён працы, хвароб, дасягненняў гады.


Рецензии
Цудоўна гучыць наша беларуская мова... Дзякуй вялікі за ўспаміны... Яны ў нас, аднагодкаў, аднолькавыя.

Лариса Толмачёва   26.04.2025 20:28     Заявить о нарушении
Сапраўды, усё так! І у жыцці нашым, амаль усё аднолькавае. Міру Вам і Зямлі нашай!

Николай Сергеевич 01   27.04.2025 07:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.