Знiч з акiяну забыцця
Жарсці боль востры і мядовы,
Напоўнены дурманам, новы,
Як дня вясновага світанне!
Злятаюць з мілых вуснаў гукі
Слоў родных з водарам маліны,
Нясуць пяшчотны дотык рукі
Ў спеў уплятаюць салаўіны!
Я мрою ў кужалю туману
Плывуць алешын верхавіны
І далікатны стан дзяўчыны -
Зніч з успамінаў акіяну!
На яве ажываюць мроі,
Я чую светлы голас сонца
Фата маргана. Ды бясконца
Мы зноў шчаслівыя абое!
Свидетельство о публикации №125042107733