Трызна па волi

Як сэрца плача па табе
Мая Радзіма!
Душа заходзіцца ў журбе
На век, што міма
Цябе кіруе больш назад
Ў часы  царызму,
Дзе меў пачот ілгун і хват,
А воля - трызну!

Такім жа бачу век сучасны
З гвалтам, вайною,
Дзе феадалу падуласны
Людзей настроі!
Дзе гвалту, зла эквівалент
І бед крыніцай
Функцыянуе прэзідэнт,
Ці тое сніцца?!

Тыран, што росчыркам пяра
Рашае лёсы,
Калі нам паміраць пара,
Ці зорыць росы.
З кім і за колькі гандляваць
Здабыткам працы,
Каб ён мог пець і баляваць,
Жыць у палацы.

І ўсяго найстрашней, што мы
Іх і абралі!
Далі закон, ключ ад турмы,
Бо абяцалі
Яны нам праўдаю служыць
Свайму народу,
А, каб кіроўны гвалт вяршыць,
Спытаюць згоду!

Людзкой дзіўлюся прастаце,
Дзіцячай цноце,
Бо веры ў душ іх чыстаце
Было б не проці
Разнесці ўладу над людзьмі
Ва ўсёй дзяржаве
У парлямент і суд, дзе мы
Жылі б па праве!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →