Марачанскаму народнаму хору

(Прысвячаецца калектыву, што нязменна нясе беларускую песню праз дзесяцігоддзі)

Ад роднай хаты, дзе ля жытняга снапа
Спявалі маці, як малітву, калыханку,
Пайшоў ты ў свет, дзе радасць і журба
Сустрэліся на хат вясковых ганку.

Ты нарадзіўся ў паваенны час,  У час надзей, як змроку жах сыходзіў, 
Каб Беларусь у першы можа раз,
Пачула песьні, што жылі ў народзе.

Агонь у сэрцах спеў твой запаліў,
Твой голас стаў душою роднай мовы,
Бо ў ім жыве блакіт ільняных ніў
І хвалі залатых палёў жытнёвых.

За сем дзесяцігоддзяў шмат дарог
Пракрочыў ты з народнай песняй стала
І ў кожнай нотцы — продкаў мудры зрок,
Дзе Морач, Клецкі край - спляліся ўдала!

Дык хай лунаюць твае песні, як малітвы,
Над полем, над абшарамі лясоў
Каб песні хору - вострыя, як брытвы,
Нас чаравалі звонам родных слоў!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →