Мажорныя ноты

Няма ў душы мажорных нот,
Бо іх няма ў сучасным свеце,
Дзе пад антыхрыста прыход,
Баль папулістаў на планеце.

Нязбытных абяцанак рой,
Тарыфаў і сумнеўных "здзелак",
Шалёны падае настрой,
Як “лебедзь чорны” ў панядзелак!

А людзям хочацца мажору-
Прастор для плянаў балабола,
Што пойдзе дабрабыт угору
І будзе камунізм наўкола.

А я, старэчымі вачамі,
Гляджу з трывогаю ў былое, —
Бо як свой лёс не зробім самі,
То хто нам знойдзе шчасце тое?

Мажор, я веру, мы здабудзем,
Калі свабода стане мэтай,
Калі ўздыхнуць свабодна грудзі —
І мір паўстане над планетай!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →