Не усё яшчэ загiнула у маркоце
І ёсць надзея ў цяні радкоў,
Праз будняў рытмы — на мажорнай ноце
Даць водгук светлых і праўдзівых слоў.
Каб з цемры дум, што сэрца абступае,
Узняцца слову — вольна, як пярун,
І зноў адчуць, як з сэрца боль знікае,
Як родны гук зляціць з маўклівых струн.
Бо гэты верш ёсць песня і надзея,
Не стомленая і жыцця кругаваротам,
Ён у душы — пульсуе, не старэе
Мажорны свет, які жывіцца потам!
Свидетельство о публикации №125041008931