Элегiя

І зноў вясна ля закінутай хаты.
Вішнёвы сад у бялюткай кашулі
Стаіць прыціхлы. Маўчун зацяты,
Куды, скажы мне, прапалі гулі?

Куды прапалі жыцця патокі?
Замоўклі жарты, словы прапалі,
Як бы зляцелі ў вырай далёкі
І шлях да хаты не адшукалі.

Штогод у школе ўсё вучняў меней
А сельскім клубе пуста і гулка.
Заходзіць сонца, даўжэюць цені.
Ад шумнай вёскі - ціхая вулка.

Вясна ў садочку самотнай хаты.
У срэбры вішань - звон салаўя.
Кут адзінокі, як бы пракляты -
Мая Айчына, зямля мая!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →